ИНФОРМАЦИОННАЯ КАРТА
Вабищевич Светлана Владимировна
Должность, стаж работы в указанной должности: учитель. Стаж работы – 27 лет
Преподаваемый предмет: белорусский язык и литература
Тема: "Использование таксономии Блума как средства повышения читательской грамотности учащихся V–VII классов учреждений общего среднего образования"
Проблема, на решение которой направлен опыт: чем можно вызвать у учащихся интерес к чтению и повысить уровень читательской грамотности?
Виды функциональной грамотности, на формирование которой направлен опыт: читательская грамотность
Аннотация:
У артыкуле прадстаўлены вопыт прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка па фарміраванні чытацкай граматнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры ў V-VІІ класах праз выкарыстанне таксанаміі Блума “Узроўні мыслядзейнасці”
Ключевые слова:
Чытацкая граматнасць, прадметна-метадычная падрыхтоўка, таксанамія Блума, узроўні мыслядзейнасці
АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
“ВЫКАРЫСТАННЕ ТАКСАНАМІІ БЛУМА ЯК СРОДАК ПАВЫШЭННЯ ЧЫТАЦКАЙ ГРАМАТНАСЦІ ВУЧНЯЎ V-VІІ КЛАСАЎ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ”
1. Інфармацыйны блок
1.1 Назва тэмы вопыту
Выкарыстанне таксанаміі Блума як сродак павышэння чытацкай граматнасці вучняў V – VІІ класаў агульнай сярэдняй адукацыі.
1.2 Актуальнасць вопыту
Працэсы інфарматызацыі грамадства патрабуюць ад выпускніка школы ў поўнай меры валодаць чытацкай граматнасцю. Пабудова зместу літаратурнай адукацыі ў сучасных умовах ажыццяўляецца з пазіцый культурастваральнага, асобасна арыентаванага падыходаў да навучання. Ды і сама сучасная адукацыя – працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на дапамогу яму ў кампетэнтным выбары свайго жыццёвага шляху.
Сфарміраванасць чытацкай граматнасці дзяцей і падлеткаў – хвалюючае пытанне сучаснасці.
Чым можна выклікаць у вучняў цікавасць да чытання і павысіць узровень чытацкай граматнасці? Кожны педагог шукае свой варыянт і шлях вырашэння праблемы. Мой ляжыць праз выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры ў V – VІІ класах таксанаміі Блума, што дало чакаемы вынік.
1.3 Мэта вопыту:
стварэнне ўмоў для павышэння чытацкай граматнасці вучняў V – VІІ класаў праз выкарыстанне таксанаміі Блума на ўроках беларускай літаратуры.
1.4 Задачы:
1) Абгрунтаваць ролю таксанаміі Блума ў павышэнні чытацкай граматнасці вучняў.
2) Распрацаваць сістэму, якая ўключае падбор пытанняў і заданняў, арганізацыі і правядзення ўрокаў беларускай літаратуры ў V – VІІ класах з выкарыстаннем таксанаміі Блума.
3) Прааналізаваць выніковасць работы і вызначыць эфектыўнасць выкарыстання таксанаміі Блума ў арганізацыі і правядзенні ўрокаў беларускай літаратуры ў V – VІІ класах агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Апісанне тэхналогіі вопыту
2.1 Вядучая ідэя вопыту
Чытацкая граматнасць – здольнасць чалавека да разумення і рэфлексіі пісьмовых тэкстаў, да выкарыстання іх зместу для дасягнення ўласных мэт, развіцця ведаў і магчымасцяў, для актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства [1, с.4].
Безумоўна, чытанне і вывучэнне мастацкіх твораў развівае камунікатыўныя здольнасці, фарміруе маўленчыя нормы, развівае маўленчую культуру, а праз яе і агульную культуру асобы, таму літаратурная адукацыя абумоўлена задачай – навучыць вучняў “граматна чытаць”, авалодаць тэхнікай і культурай чытання. Вучань павінен разумець творы, разважаць над іх зместам, ацэньваць іх сэнс і значэнне і выкладаць свае думкі аб прачытаным. Такім чынам, ацэнка чытацкай граматнасці прадугледжвае абавязковыя пяць аспектаў чытання, авалоданне якімі сведчыць пра поўнае разуменне твора вучнямі: агульная арыентацыя ў змесце тэксту і разуменне яго цэласнага сэнсу; выяўленне інфармацыі; інтэрпрэтацыя тэксту; рэфлексія зместу; рэфлексія формы тэксту. Вялікую ролю ў вырашэнні задачы навучыць чытацкай граматнасці вучняў адыгрывае прымяненне на практыцы таксанаміі Блума “Узроўні мыследзейнасці” (дадатак 1), у якой сістэматызаваны мэты і задачы навучання, што суадносяцца з мэтамі і задачамі навучання чытацкай граматнасці.
Таксанамія Блума ўзята мною за аснову адукацыйнага працэсу па беларускай літаратуры ў V – VІІ класах агульнай сярэдняй адукацыі.
2.2 Апісанне сутнасці вопыту
Яшчэ ў сярэдзіне 50-х гадоў ХХ стагоддзя амерыканскі вучоны-псіхолаг чыкагскага ўніверсітэта Бенджамін Блум, даследаваўшы знакамітых таленавітых людзей, апісаў мадэль выхаваўчых і адукацыйных прыёмаў, якія дапамаглі развіццю таленту гэтых людзей. Мадэль Блума была арыентавана на сферу пазнавальных функцый і названа “Таксанамія ўзроўняў пазнання Бенджаміна Блума”. У 1956 годзе амерыканскія вучоныя прапанавалі некалькі варыянтаў выкарыстання “Таксанаміі мэтаў навучання” ў рабоце настаўніка. Яны сцвярджалі, што пры складанні вучэбнага плана настаўнікам патрэбна вызначыць шырокі дыяпазон магчымых мэтаў або вынікаў ў пазнавальнай дзейнасці. Выдзяляюць шэсць узроўняў пазнавальнай дзейнасці, якія дзесяцігоддзямі паспяхова выкарыстоўваліся ў педагогіцы: веданне, разуменне, прымяненне, аналіз, сінтэз, ацэнка.
Таксанамія Блума – гэта не проста схема класіфікацыі. Гэта спроба арганізаваць мысліцельныя працэсы як іерархію. У гэтай іерархіі кожны ўзровень залежыць ад здольнасці вучня працаваць на гэтым узроўні або ўзроўнях, ніжэйшых за яго. Напрыклад, каб вучань мог выкарыстоўваць веды (узровень 3), ён павінен мець неабходныя веды (узровень 1) і валодаць іх разуменнем (узровень 2). Прымяненне таксанаміі Блума дазваляе спланаваць адукацыйную дзейнасць на ўроку літаратуры так, каб былі задзейнічаны ўсе ўзроўні пазнання. У выніку атрымаўся інструмент, які дапамог адсачыць, наколькі эфектыўна стымулююцца да дзейнасці ўсе тыпы інтэлекту вучняў [3].
Таксанамія Блума “Узроўні мыследзейнасці” з’яўляецца асаблівым дапаможнікам пры падрыхтоўцы да ўрокаў літаратуры. Да кожнага ўроўню падбіраю дзеясловы, што накіроўваюць да падбору пытанняў і заданняў (дадатак 2).
У аснове піраміды ляжыць веданне – самы ніжні, пачатковы ўзровень. Усе мэты, што адносяцца да гэтага ўзроўню, фармулююцца ў тэрмінах узнаўлення. Таму ў ходзе ўступнай гутаркі выяўляецца пачатковае чытацкае ўспрыманне і веданне тэксту, выяўляецца тэма тэксту. У першых пытаннях і заданнях выкарыстоўваю дзеясловы тыпу “назавіце”, “пералічыце” і так далей. Прычым на гэтым этапе абавязкова прытрымліваюся пытальных займеннікаў і прыслоўяў: Хто? Што? Дзе? Калі? Куды? Напрыклад, “Ці спадабаўся вам гэты твор?”, “На якую ён тэму?”, “З якімі героямі вы пазнаёміліся?”, “Хто з герояў спадабаўся больш?”, “Дзе жывуць героі?” і інш.
Другі ўзровень - узровень разумення. Каб прадэманстраваць дасягненні гэтага ўзроўню, вучань павінен перадаць інфармацыю сваімі словамі. Такая здольнасць пацвярджае, што вучням зразумела, хто галоўныя героі твора, хто другарадныя, дзе адбываюцца падзеі, асаблівасці гэтага месца, у які час і інш. У выяўленні разумення твора вучнямі падбіраю пытанні і заданні, абапіраючыся на дзеясловы “патлумачце”, “вызначце” і інш. і словы хто, што, па чым, за што, дзе, калі, куды. Пытанні тыпу “Калі адбываецца дзеянне, пра якое расказваецца ў творы? Якія выразныя прыметы сведчаць пра гэта?” выяўляюць не толькі веданне тэксту вучнямі, але і іх арыентацыю ў змесце.
Трэці ўзровень прымяненне характарызуе этап “прадуктыўнага дзеяння”. На ўзроўні прымянення вучні прымяюць атрыманыя веды ў новай або часткова змененай сітуацыі, якую прапануе настаўнік. Вучні “прымяняюць” тэкст пры рабоце над пытаннямі і заданнямі настаўніка, працуюць з тэкстам твора: пераказваюць эпізоды, знаходзяць і зачытваюць апісанні, дыялогі, аўтарскія заўвагі і нш. Спектр пытанняў звужаецца, пашыраецца спектр заданняў. Прэвалююць дзеясловы больш дзейнаснага характару: перакажыце, праілюструйце, складзіце, перадайце, знайдзіце і інш. Пры гэтым заданні накіраваны на вызначэнне асаблівасцей састаўных частак твора, але ніяк не іх аналіз і характарыстыка. Заданні спрацоўваюць на развіццё ўменняў вучняў працаваць з тэкстам.
Чацвёрты ўзровень піраміды – аналіз. На гэтым этапе важна звярнуцца да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, бо слова “аналіз” часта ўспрымаецца як працэс, які неабходна выканаць у пэўнай паслядоўнай форме, гэтую форму трэба ведаць, ёй трэба падпарадкаваць заданні і пытанні. Напрыклад, аналіз верша, аналіз вобраза героя, аналіз мастацкага твора, ды яшчэ ў V-VІІ класах. Галоўнае, не пераблытаць аналіз твора з выяўленнем разумення прачытанага, з сінтэзам, не пераскочыць з аднаго ўзроўню на другі, каб не парушыць сістэму (часам сістэма ўвогуле парушаецца) да ацэнкі твора і рэфлексіі.
У тлумачальным слоўніку беларускай мовы слова аналіз – даследаванне, вывучэнне чаго-небудзь шляхам раскладання на састаўныя часткі. Адсюль выходзіць, што аналіз твора прадугледжвае, у першую чаргу, раздзяленне яго на састаўныя часткі. Вось тут і адбываецца інтэрпрэтацыя твора – выяўленне максімум закладзенага сэнсу. Састаўнымі часткамі твора могуць быць загаловак, кампазіцыя, героі, пейзаж, час і інш. Часта (у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці вучняў) прапаную вучням самім вызначыць састаўныя часткі твора. Пасля гэтага адбываецца аналіз састаўных частак. Падбіраю пытанні і заданні на выяўленне асаблівасцей характару і паводзін герояў, каментарыяў аўтара, характарыстыкі часу і інш. На гэтым этапе выкарыстоўваю дзеясловы: выявіць, вызначыць, ахарактарызаваць, апісаць і інш. Тут важна задаваць пытанні, абапіраючыся на словы: як вы разумееце?, як вы ўяўляеце?, бо аналіз твора – гэта даследаванне пазіцыі аўтара, таму пазбягаю пытанняў чаму? і як вы думаеце?, астаўляю іх на этап сінтэзу. Затое шырока выкарыстоўваю словы: які? якая? якое? якія?, а таксама вельмі важныя для фарміравання крытычнага мыслення заданні на параўнанне герояў.
Як паказвае асабісты вопыт, праца з тэкстам на ўзроўні аналізу з’яўляецца самай складанай. Нават самы эрудыраваны і начытаны вучань не заўсёды здольны самастойна зразумець аўтарскую задуму, ідэйны змест твора, разабрацца ў мастацкіх сродках, выкарыстаных аўтарам, адчуць усе тонкасці мовы. Неабходна таксама адзначыць, што пазбегнуць аналізу поўнасцю практычна немагчыма, бо самае нязначнае асэнсаванне твора ўжо ёсць аналіз. Вучань не атрымае неабходнага эмацыянальнага ўздзеяння, калі ён не зразумеў твор. І тут вельмі важным момантам з’яўляецца правільны выбар формы і метаду аналізу твора. Адназначна, стараюся ўлічваць і мастацкую прыроду твора, і ўзровень літаратурнай падрыхтаванасці вучняў і іх узрост, і мэту, якую стаўлю перад сабой на канкрэтным уроку. Выбар шляху аналізу залежыць таксама ад таго, ці прачыталі вучні твор поўнасцю да пачатку яго вывучэння ў класе. Выкарыстоўваю і аналіз “услед за аўтарам” (асабліва ў V-VІ класе, калі адбываецца частковае прачытанне твора на ўроках), і павобразны аналіз пры вывучэнні твораў з шырокім кругам герояў (напрыклад, “Жураўліны крык” Васіля Быкава).
Але тым не менш, праблемна-тэматычны аналіз дазваляе пранікнуць у глыбіню ідэйнага зместу твора і стварае спрыяльную глебу для вучнёўскіх пошукаў і разважанняў і вядзе да наступнага ўзроўню – сінтэзу.
На этапе сінтэзу таксама звяртаемся да слоўніка. Сінтэз – метад вывучэння прадмета або з’явы ў цэлым, у адзінстве і ўзаемасувязі яго частак, другімі словамі, – аб’яднанне розных элементаў у адно цэлае. На гэтым этапе вучні павінны сфармуляваць асноўную думку твора. Першае, што дапамагае ў гэтым, – гэта праблемная сітуацыя, якая ствараецца шляхам пастаноўкі ключавога пытання. Таму ўжо на пачатку ўрока вучні скіраваны да мыслення, да пошуку адказаў, да вызначэнне ідэі твора і яе актуальнасці.
Падымаць праблемныя пытанні на вызначэнне актуальнасці тэматыкі і праблематыкі твора дапамагаюць пытанні: Як вы думаеце? Чаму? Больш эфектыўнай з’ўляецца прапанова па самастойным выяўленні праблемы. А з улікам літаратурнай адукаванасці вучняў і іх узроўнем падрыхтаванасці прапаноўваю самастойна вызначаць і фармуляваць праблемы.
Акцэнтую ўвагу на вядучай праблеме (а часта вучні і самі вызначаюць яе), падводжу вучняў да асноўнай думкі твора. На этапе сінтэзу не можа быць “няправільных” адказаў. Па-першае, акцэнт робіцца на фарміраванне разумовых здольнасцей вучняў, на ўменні думаць і гаварыць па-беларуску. Па-другое, вядучым з’яўляецца пытанне “Як вы думаеце?”, а ў вучняў, як вядома, свой, хоць і невялікі, жыццёвы вопыт. Правільныя яго думкі ці не, вучань павінен сам зразумець, дапамагае яму ў гэтым настаўнік .
На вяршыні піраміды – ацэнка. Ацэнка – гэта думка, меркаванне пра якасць, годнасць чаго-небудзь. Само сабою ўзнікае пытанне: вучні павінны выказаць меркаванне пра якасць, годнасць твора? Не. Вучні на гэтай вяршыні выпрацоўваюць ўменне ацэньваць сэнс тэксту і выказваць свае думкі аб прачытаным. Другімі словамі, на ўзроўні ацэнкі адбываецца рэфлексія на змест тэксту. А так як канчатковая мэта фарміравання чытацкай граматнасці – гэта ўменне выкарыстоўваць тэксты, разважаць пра іх, суадносіць іх з сацыяльным жыццём, то заданні падбіраю праблемнага і творчага характару, накіраваныя на развіццё крытычнага мыслення і камунікатыўных здольнасцей. Гэта проста вусныя выказванні: “Каго вы лічыце сапраўднымі сябрамі? Звярніцеся да аднакласнікаў, выкарыстоўваючы ў сваім разважанні прыклад з апавядання” (У.Шыцік. “Лісцік серабрыстай таполі”), “Праслухайце радкі з верша П.Панчанкі “Родная мова (Кажуць, мова мая аджывае…)”, падумайце, ці можна гэтыя словы дастасаваць да твора “Урокі пані Мар’і”, патлумачце, чаму” (Я.Брыль. “Урокі пані Мар’і), “Напішыце міні-сачыненне “Настаўнік у маім жыцці”, “Напішыце сачыненне-разважанне “У чым вы бачыце ролю школы і настаўніка ў жыцці чалавека, абапіраючыся на твор Янкі Брыля “Урокі пані Мар’і”. Эфектыўнай з’яўляецца форма ролевай гульні. Увогуле, заданні падбіраю самыя розныя, за аснову бяру актуальнасць, крэатыўнасць, сувязь з жыццём, арыентацыя ў няпростых, складаных сацыяльных сітуацыях.
Разам з тым, укараненне дадзенага вопыту выклікала і некаторыя цяжкасці ў тым, калі вучні напачатку не вельмі ахвотна ўступалі ў гутарку, асабліва на этапе сінтэзу, дзе патрэбна выказваць сапраўдны погляд і разважаць.
Такім чынам, сістэматычная работа з творамі па таксанаміі Блума садзейнічае фарміраванню чытацкай граматнасці вучняў, гэта значыць садзейнічае фарміраванню ў вучняў здольнасці разумець і інтэрпрэтаваць тэксты, выкарыстоўваць інфармацыю з твораў, будаваць логіку падзей, фармуляваць думку, аналізаваць, рабіць высновы.
2.3 Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці вопыту
Паказчыкам эфектыўнасці вопыту з’яўляецца аналіз выканання самастойнай работы вучнямі пры пераходзе з класа ў клас у канцы V, VІ і VІІ класа (дадатак 3). Такі аналіз паказаў, што на прыканцы навучання VІІ класа сярэдні бал за выканане работы (7,8) значна вышэйшы, чым у V класе (6,7). У V класе 5 % вучняў выканалі работу на ўзроўні адзнак 3-4 балы, 55% на ўзроўні 7-8 і 9-10 балаў. У VІІ класе 76,2 % справіліся з работай на ўзроўні 7-8 і 9-10 балаў, што з’яўляецца дастатковым і высокім узроўнем развіцця чытацкай граматнасці. Адзнакі нізкага і здавальняючага ўзроўняў адсутнічалі.
Маніторынг самастойнай работы таксама паказаў (дадатак 4), што вучні сталі дакладней (на 16-18 %) выдзяляць дэталі, важныя для характарыстыкі дзейных асоб, устанаўліваць прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі і паводзінамі герояў. Павысіліся ўменні (на 12-20 %) характарызаваць героя па яго паводзінах, знаходзіць у тэксце выяўленчыя сродкі мовы і такія спосабы раскрыцця зместу, як апісанне, партрэт, дыялог, складаць план твора. Павысіўся ўзровень (на 25-28%) даваць разгорнуты адказ на пытанні, апісваць свае жыццёвыя ўражанні, выказваць адносіны да герояў, падзей. Дадзеныя факты сведчаць аб тым, што назіраецца станоўчая дынаміка развіцця чытацкай граматнасці.
Пасля выкарыстання таксанаміі Блума ў планаванні і правядзенні ўрокаў назіраецца не толькі павышэнне ўзроўню чытацкай граматнасці, але і павышэнне цікавасці да чытання і да ўрокаў літаратуры. Урокі праходзяць у ажыўленай атмасферы, вучні працуюць больш актыўна і прадуктыўна. Такія ўрокі – гэта магчымысць кожнаму вучню развіваць чытацкую граматнасць.
3. Заключэнне
Дадзеная праца прысвечана ўкараненню таксанаміі Блума пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў літаратуры на аснове сістэмнага падыходу да павышэння чытацкай граматнасці вучняў. Гэты падыход дазволіць настаўнікам мовы і літаратуры паслядоўна і ў сістэме падводзіць вучняў да рэфлексіі на мастацкі твор, а вучні становяцца больш актыўнымі чытачамі, вучацца знаходзіць і здабываць інфармацыю з твора, інтэграваць і інтэрпрэтаваць, асэнсоўваць і ацэньваць розныя паведамленні.
Прадстаўлены вопыт можа быць аднолькава карысны як для настаўнікаў мовы і літаратуры, так і для настаўнікаў іншых вучэбных прадметаў, а таксама як для пачынаючых, так і для вопытных педагогаў, па павышэнні чытацкіх здольнасцей вучняў і павышэння якасці выкладання свайго прадмета.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Ільіна, Р. П. Развіццё чытацкіх уменняў вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: матэрыялы па выніках работы абласной творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. – Мінск : Мін.абл.ін-т развіцця адукацыі, 2018. – 43 с.
2. Русеций, В. Ф. Формирование функциональной грамотности обучающихся как научная и образовательная проблема / В. Ф. Русецкий, О. В. Зеленко // Весн. Адукацыі. – 2020. – № 9 – С.15 – 22.
3. Таксономия Блума как методика оценки успешности обучения. // Мотивация жизни. – URL: https://lifemotivation.online/razvitie-lichnosti/samorazvitie/taksonomiya-bluma (дата обращения: 10.09.2023).
Методический комментарий
к представляемому в информационный банк опыту работы
Вабищевич Светланы Владимировны, учителя белорусского языка и литературы ГУО «Столинская государственная гимназия»
на тему: «Использование таксономии Блума как средства повышения читательской грамотности учащихся V–VII классов учреждений общего среднего образования»
Опыт привлекает внимание тем, что представлен системный подход повышения читательской грамотности учащихся V–VII классов, позволяющий формировать и развивать их способности понимания и интерпретации программных и непрограммных текстов по белорусской литературе, оперировать понятиями в различных житейских ситуациях, правильно формулировать и выражать мысли, анализировать события и явления.
Опыт изложен доступно и полно. Отмечается высокий уровень эффективности педагогического опыта.
Опыт рекомендуется для использования в практике учреждений, реализующих программы общего среднего образования различного вида: базовая и средняя школа, гимназия, лицей и др. по предмету «Белорусская литература». Материалы опыта в дидактическом аспекте могут представлять интерес для учителей иных учебных предметов.

